РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі нашчадкі будуць
(А яны часам любяць гэтым займацца)
Падлічваць, колькі раз памыляўся
У каханцы, ў сябрах,
У напрамку дарог, –
Хай улічаць:
Жыцьцё маё было такое кароткае,
Што на папраўкі памылак
Ніколі не хапала часу.
 
1977
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.