РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Цяпер і ты не пазнаеш,
Калі мяне страчаеш.
Я не крыўдую. Іншым стаў.
Сам гэта добра знаю.
 
Але непадуладны я,
Як і раней, зьнямозе,
Хаця з усіх аазісаў
Застаўся на дарозе
 
Адзін, дзе нават ветру шум
Паклікаць не пакліча
I дзе зязюля па вясьне
Гадоў больш не адліча.
 
1978
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.