РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Трэска з дома Шэксьпіра
Прайшлі майстры ў былы Шэксьпіра дом,
Каб адрамантаваць вуглы старыя.
I іх сякераў перастук і гром
Абрушыўся на сьцены векавыя,
 
Пашчэрбленыя часам і дажджом.
I разбудзіў дні Страдфарда былыя,
Калі паэт тут бегаў хлапчуком
I слухаў, як норд-ост шалёна вые.
 
Я ля майстроў спыніўся. Прывітаў.
Зьдзівіліся нямала, што з-за сьвету
Прыехаў, каб наведаць дом паэта.
 
Тут нехта з трэсак вогнішча расклаў.
Я асьцярожна зь іх адну падняў,
Якая аказалася санэтам.
 
1978
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.