РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі сваё пяро
Я зазямляю
У розных асабістых
Справах і клапотах
I пачынаюць, быццам
Па громаадводу,
Бліскавіцы слоў
Па ім сплываць
На белы ліст паперы, –
Усё часьцей
Лаўлю сябе на думцы:
Ці ў гэты час –
Трывожны і адказны –
Пра тое я пішу,
Што трэба
I як трэба?
 
1978
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.