РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Прыпісалі: спакой
I нейкія кроплі.
Забаранілі хадзіць,
I раптам бачу:
Сарваўся зь вешалкі
Мой капялюш,
А за ім – плашч,
А за плашчом
Ціха падаліся за дзьверы
Мае старыя сябры –
Дарожны кій
I боты...
Куды гэта яны?..
Ледзь дагнаў іх
На нарачанскай
Дарозе.
 
1978
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.