РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
І нашто я калісьці
Памяняў Канька Гарбунка
На аўтамашыну!
Хоць у ёй
Сотня конскіх сіл,
Але зь ёй ні пагаварыць,
Ні падзяліцца
Сваімі клопатамі,
Ні даехаць
Да зачараванай царэўны,
Якая мяне чакае.
I не вярнуцца зноў
У краіну
Матчыных казак.
 
1978
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.