 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Памяці Хведара Чэрні
Яго вяла па сьвеце музыка – Сустрэч, растанньяў ды трывог... Была спачатку сьцежкай вузкаю, А стала – Музыкай Дарог. На вулках горада гублялася, Шукала музыка прастор І ў край пралескавы вярталася, Да ціхай завадзі азёр. Гучала музыка акордамі Вясеньніх лёгкіх аблакоў, Была ласкавай і лагоднаю, Як і вятры зь яго Лінкоў!.. Такі-сякі свой быт наладзіўшы, Ля вокан грушай прарасла... Па белах гурбах – белах клавішах – Ільецца Музыка сьвятла.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|