 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Давай, калі зможам, Празь дзень, праз гадок, Махнём у Валожын – У мой гарадок. Нічога такога: Сьцярпім, як усе… Дарога, дарога Як трасца трасе. І так мне зайздросна Таму ручайку, Што ціха і проста Бяжыць па лужку. Ну што ж ты, нябога, Так хутка раскіс? Глядзі, ўжо дарога Куляецца ўніз. І з ходу – цьвяроза Трывожымся мы: На ўзгорках, як козы, Застылі дамы. Нясём свае косьці Вышэй і вышэй. Схаваўся пад мосьцік І дрэмле ручэй. А вулка да вулкі – Што ў зруба вянкі. Цэнтральную гулка Сякуць жарабкі. Пра плошчу ні слова – Тут гмах у гмах. Адна пабудва Стаіць, як манах. Ды люба-прывычна Глядзець на дзяўчат, Бо з модай сталічнай Тут зговар і злад. Вандруюць па плошчы, Хоць выкуп плаці: На месцы ж – і цёшчы, На месцы – цясьці. А згоду памножым – І дом – на газу… ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ То як, брат, Валожын? Ня супраць? Зьвязу!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|