РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мая Радзіма
Вёсцы Нача
 
Седзячы ля возера, у якім
люструюцца стромкія вежы касцёла,
між іншым падумаеш,
што твая Радзіма – гэта месца,
куды цябе цягне сэрцам.
 
Прысутнічаючы на імшы
або гледзячы на старыя,
аброслыя мохам помнікі, –
узгадаеш продкаў,
якія памерлі за тваю Радзіму.
 
Прайшоўшы па вуліцах вёскі,
пачуўшы ціхія размовы бабулек
і ўбачыўшы светлыя твары  дзяцей, –
адчуеш, што твая Радзіма
яшчэ дыхае навакольным паветрам.
 
І, нарэшце, прысеўшы ля крыжа,
якім пачынаецца вёска,
і акінуўшы вокам усю яе прыгажосць –
годна вымавіш услых
яе велічнае імя – Нача.
 
2008
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.