РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Малюнак
Я намалюю твае вочы,
у глыбіні вачэй – сябе,
бо унутры душы тваёй –
мая душа жыве!
 
Я намалюю твае вусны,
на іх пакіну пацалунак свой,
бо ты жыцця майго крыніца –
мой спакой!
 
Я намалюю твае рукі,
ў тваіх руках – сваю далонь:
ты прадаўжэнне маёй веры –
мой Анёл!
 
Я намалюю тваё сэрца,
і крылы сэрцу падару,
бо ты майго кахання –
надзея,
              вера
                            і свабода!
 
2007
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.