РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я хачу гэты верш
Напісаць для цябе,
Расказаць між радкоў,
Хто у сэрцы жыве,
Хто трымае далонь
І даруе спакой,
Хто у шлях камяністы
Пакрочыць з табой.
 
Я хачу напісаць,
Ды не верш-пустазелле,
Я хачу расказаць
Пра нязломную веру,
Што трымае каханне,
Што даруе надзею,
Што насустрач вядзе
Праз снягі і завеі.
 
Я хачу напісаць
Па-дзіцячы, каротка,
Пра пачуцці свае,
Пра натхнення вытокі,
Каб трывалыя словы
Збудавалі радкамі
Тую веру, што наша
Трымае каханне.
 
2008
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.