РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Хочацца быць ветрам,
лётаць паміж дрэў,
абвяваць калены,
да тваіх грудзей
прытуляцца сэрцам
і казаць: “Прабач,” –
узлятаць у неба!
Кропляй дажджавой
да цябе вяртацца,
вусны цалаваць,
па гарачым целе,
гнуткім, маладым,
мокраю далонню
да жадання йсці,
і лічыць хвіліны,
стогны адчуваць,
закіпець ва ўлонні,
узмацніць біццё
сэрца, што на волю
вырвацца імчыць,
і ператварыцца
з кроплі – у жыццё,
тое, што на момант
дорыць забыццё.
 
2006
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.