РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Думкі пад запіс,
трансфармацыя пачуццяў
у матэрыяльныя рэчы,
у літары, што складаюцца ў словы,
з якіх будуецца сказ,
на якіх трымаецца аповесць.
Аповесць пра жыццё,
якое магло б здарыцца,
ды засталося толькі ў нашых марах,
якія часам не знаходзяць выйсця,
застаўшыся ў думках
няздзейсненай надзеяй,
ціхім успамінам,
патаемным каханнем,
якому памылкова
ў сярэдзіне сказа
паставілі кропку.
 
2008
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.