РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Паўкроку
Паўкроку да мары
І вось яно – шчасце!
Крануў бы рукамі,
Зрабіў бы – уласным.
Ды толькі паўкроку зрабіць застаецца.
Ад страху так моцна калоціцца сэрца.
 
Згубіць я баюся.
З нічым зноў застацца.
Вось заўтра прачнуся –
Няма болей шчасця.
І тыя паўкроку, што мне засталіся,
Камусьці, напэўна, так лёгка даліся.
 
Паўкроку да мары,
Да мары адзінай,
Жыццё што давала
Ў цяжкія хвіліны:
І ў летнюю спёку, і ў холад сцюдзёны –
Заўсёды і ўсюды хадзіла са мною.
 
Дык злітуйся, Божа,
Пашлі сілы болей,
Каб я падарожжа
Рашуча адолеў
І змог сваю мару жаданую здзейсніць –
Знайсці сваё месца ў вялікім Сусвеце!
 
2003
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.