 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Прыпынак па патрабаванні У месцы, дзе ён забаронены, Парушае правілы Дарожнага руху. Ды і я не ведаю, Навошта менавіта тут, Калі мой квіток Да канечнай станцыі. Прыпынак па патрабаванні Пасярод праезджай часткі, Неяк знянацку, Раптоўна, але няўпэўнена. Думкі разгубіліся, Пачуцці страцілі час, І голас узяў на сябе адказнасць Вымавіць: “Спыніцеся!” Прыпынак па патрабаванні Без шанца вярнуцца назад, Выправіць памылкі І змяніць квіток. Але нікому невядома, За якім з паваротаў Нас чакае гушчар, А за якім – вольная прастора. Прыпынак па патрабаванні, Каб крыху падумаць Над жыццём…
2008
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|