РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Хачу дачку…
Маленькая,
каб бегала й крычала:
“Тата,
глядзі які вялізны жук!
А мы лятаць умеем,
як птушкі тыя?”
Хачу, каб усміхаўся у адказ
і казку баіў пра людзей,
што крылы атрымаюць,
як ператворацца –
ў Анёлаў!
І будзе ў позірку
дзіцячым і цікаўным
адлюстраванне
вачэй маёй матулі,
якая Анёлам нябачным
зберагае 
сваю ўнучку…
 
2011
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.