РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вачэй хтосьці больш не адкрые,
Не ўбачыць, як едзе цягнік…
Мятро строс страшэны злы выбух –
І рэхам смяротны  крык!
 
Вачэй хтосьці больш не адкрые,
Не ўбачыць унукаў сваіх…
Хвароба ёй сэрца прыпыніць –
Й матулі няма ў жывых!

Вачэй хтосьці больш не адкрые
І ранкам пакіне наш свет,
Бо старасць пакліча ў магілу –
Заставіць ўспамінаў след.
 
Вачэй хтосьці больш не адкрые,
А знойдзе на небе спакой,
Ў пажары задушыцца дымам –
Памолімся ўсёй сям’ёй.
 
Вачэй хтосьці больш не адкрые –
І самая крыўда ў тым:
Наш свет пакідаюць тыя,
Каго моцна любім мы…
 
17.1.2012г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.