 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я за ідэю! Я за жыццё з надзеяй! За веру я і за любоў! За валадарства шчырых слоў! Я за імкненне свет змяніць! За тое я – каб жыць! Я за здзяйсненне мар юнацкіх! Я за палёты ў снах бязважкіх! Я за Радзіму! За сваю адданасць Мясцінам, дзе ірвалася Ў свабодзе сэрца жыць, Кахаць, ствараць, маліць І паўтараць: я веру, Што крочу – за ідэю!!! З Надзеяй, з Верай па жыцці Я гэты шлях хачу прайсці – Й аддзякаваць сваёй Радзіме, Што ў сэрцы нарадзіла Любоў да матчынага краю – Я верш свой прысвячаю Маёй маленькай Начы! І думкі вершы нараджаюць: Я за ідэю – Начы быць адданым!
16.4.2011г
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|