РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зусім нядаўна тут было жыццё…
А зараз вецер ў шчылінах начуе,
Сялібы мохам параслі, скрозь шкло
Разбітае у вочы абразам гляджу я
 
І ўспамінаю: бегаў басанож,
Ды павуцінне заняло мой ложак,
І лісце жоўтае сцяны уздоўж 
Ляжыць бы коўдра ад матуль-бярозак.
 
Здаецца, тут не так даўно дзяды
Дом збудавалі і далі пачатак
Сямейству, і свае пакінулі сляды,
Каб скрозь гады іх памятаў нашчадак.
 
Я кожны год вяртаюся сюды,
Каб сценам выказаць сваю павагу.
Мае у гэтай хаце карані –
Душэўную тут наталяю смагу.
 
6.2.2012г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.