Мы мову апранаем… Сваю, бацькоўскую ды беларускую – не паважаем! На ёй не пішам і не размаўляем ні дома, ні на вуліцы, ні ў краме. Дыктоўкі толькі пішам ў школе – і нам замежнымі здаюцца словы! Нібыта мы сыны не гэтае Радзімы, нібы мы – рэкруты: змірыліся, забылі ды прапілі! Пайшлі за іншаю культурай і чаравікі іншыя абулі, прыстасаваліся да новых абвяшчэнняў, панам аддалі чынш, буржуям – еўра, пазабывалі назаўсёды спевы, што маці нам ў калысцы пела… Ды той напеў, такі прыгожы, меладычны часамі паўстае у казачным абліччы: у вобразе хлапца з дудой у полі, што, нібы дуб, – адзін шукае волі! А мы ў натоўпе страх хаваем сказаць не тое і не так. Губляем сваёй душы малы агеньчык, які нас прымушае верыць, што ўзыдзе сонца і над нашым краем… А то цяпер мы мову, нібы вопратку, часова апранаем…
2.5.201
|
|