РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
З’ядаюць думкі: я – ніхто...
І заўтра чалавекам я не стану,
На ростанях стаю, гукаю,
Шукаю страчаныя ідэалы
У рэшаце, свой лёс і сваю мару.
 
Не дасягнуць былых вышынь –
Ляноты кайданамі закаваны,
У роспачы і у дурмане
Свой кожны новы дзень на скрыжаванні
Я у хлусню ператвараю.
 
І п’ю гарэлку, п’ю віно,
Вадой іржавай з крана запіваю,
Свет навакольны пагарджаю
За адіноту, страх, хлусню, падманы –
А сам сваіх сяброў не паважаю…
 
І толькі надпіс: “я – ніхто” – 
Як рэха вершаванае ў палёце,
Ўспамінамі у скронь малоціць:
Між дэкадансу ідэалаў змрочных 
Свайму жыццю зірні у вочы!
 
Бо кожны дзень між спраў надзённых
Мы самі чалавека з сябе робім…
 
18.12.2011г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.