РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Спыніце – пхніце
Спыніце мяне
хоць хто
воклічам, рукой, пацалункам –
я на мяжы,
на скрыжаванні,
сярод віхору ідэалаў
згубіў свой шлях –
разгублены,
па мокрых успамінах
вандрую…
Спыніце!!!
Я ў нямой прасторы
шукаю родны голас,
а ён маўчыць –
і на краі
чакаю
руку.
Спыніце
альбо пхніце
насустрач новаму жыццю,
насустрач марам,
насустрач веры –
я на каленях
на краі
сябе
шукаю…
 
13.8.2011г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.