РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вераснёвая восень
сярод лісця зялёнага
жоўтае родзіць,
маніць першай чырванню
цнатлівых шчок
у падарожжа
па парку чароўнаму,
дзе кожная з’ява –
бы пэндзлікам тонкім
самотны мастак
душу перанёс
на ліствы шамаценне,
і рэха спявае
вераснёвыя спевы,
чаруе, натхняе
і зусім выпадкова
даруе
каханне…
 
Я вершы пішу
і зусім выпадкова
восені іх
прысвячаю…
 
16.9.2010г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.