РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пажоўклае
Я застануся кропкай
На выцвілых лістах
Каштана, што з узгорка
Глядзіць у далягляд.
 
Я застануся рэхам
У восеньскіх дажджах.
Пажоўкла яшчэ летам
Ўсё лісце на вачах.
 
Я застануся песняй,
Што вецер праспяваў:
Лістоту яшчэ ў весну
З дрэў першую сарваў.
 
Я застануся вершам,
Пажоўклым у галлі, –
Згарэў каштан паспешна…
І мы не збераглі…
 
11.11.2010г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.