 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Душу раздзірае ўшчэнт крыўда, Што гэткі банальны зыход Ў імгненне абрэзаў нам крылы, Спыніў паднябесны палёт. Не верыцца, што гэтак проста Змаглі разысціся шляхі. На ростанях цёмнаю ноччу Гляджу на пражытыя дні. Ды боль напаўняе свядомасць, І думкі, як хвалі, плывуць, Аднак успаміны не гояць – Дратуюць, заснуць не даюць. І толькі халодны світанак Даруе надзеі святло… Шкада, што зусім без змагання Каханне памерці змагло…
21.6.2010г
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|