РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Навагодняе
У карагодзе – нараджэнне,
У феерверках – крык душы,
У гурбах снежныя Анёлы
Сплятаюць лёсы – у адзін!
Ў зімовай цішыні куранты
Даюць адлік другой пары – 
Гучаць навокал віншаванні,
Сціскаем моцна рукі мы!
У горадзе смяюцца елкі,
І бачаць замкавыя сцены
Той цуд, як ў гэтае імгненне
Ў адзін сплялі свае шляхі
Салодкім пацалункам мы…
 
1.1.2011г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.