 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
З табою лёгка і спакойна… Зімою жыць не так сцюдзёна, і шчок мароз не шчыпле моцна, калі даруе дотык вуснаў пяшчоту, а мы, вясёлыя, у гурбах ляжым – й смяюцца ў небе зоры, як мы малюем у прасторы маленькіх снегавых анёлаў! З табою заўсёды лёгка і спакойна, здаецца нават між размоваў: для нас мігцяць у небе зоры – бы водзяць карагод анёлы! І хорам нам песні пра Раство спяваюць, што ўсё на свеце нараджае з спакою ў моцную завею смак пацалунку – сэрца грэе каханнем… З табой так лёгка і спакойна, Нібыта мы і ёсць – Анёлы…
20.12.2010г
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|