 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
“Я цябе кахаю!” – Рэхам птушкі па-над горадам панеслі Меладычна, нібы праспявалі песню, Што праз вусны нараджаецца ад сэрца І ляціць з будзённай шэрасці – у вечнасць!!! “Я цябе кахаю!” – Як малітва па-над вежамі касцёла Ўшчэнт разбіла недавер і забабоны, І панесліся да адрасата словы – Нібы нарадзілі у душы Анёла. “Я цябе кахаю!” – І смяюцца вочы сінню васільковай, З неба праліўным дажджом ільюцца зоры – І неверагоднае здзяйсняюць словы: З лёсаў двух – жыццё ствараюць новае!
21.7
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|