РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Хрэсьбіны лесуна
Бор шумеў, навяваў зводны сон,
А ў ім ціха гул раздаваўся, –
Гэта ў небе лясун калыхаўся
На вяршынах вялізных сасон.
Яму месяц маркотны сьвяціў,
Падымалі крыжы ў неба елі, –
І ў сіняй нябеснай купелі
Душу дзікую ён ахрысьціў.
 
[1909]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.