РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Габруся ў жаўнерку ўзялі...
Песьня на ваяцкі лад
Габруся ў жаўнерку ўзялі,
Ад дамоўства адарвалі.
Зажурыўся стары татка,
Стогне, плача цяжка матка,
      Ой, Габруська! Ой, Габруська!
 
Не журбуйце, тата, маці!
Я ўсядзець ня мог у хаце,
Сам пайшоў па добрай волі,
Паспытаць ваеннай долі,
      Не журбуйце, не журбуйце!
 
Сваякі ўсе і суседзі –
Ніхто дома зь іх ня ўседзеў,
Выйшлі ўсе з аднэю радай –
Бараніцца ад нападу,
      Бараніцца, бараніцца!
 
Мучыць вораг нас заўзяты:
Папаліў нам нашы хаты,
Патаптаў нам наша поле,
Пакараў людцоў няволяй...
      Мучыць вораг, мучыць вораг!
 
I мы ў шапку спаць ня будзем,
I пакажам сьвету, людзям,
Як баронім межы родны
Ац напасьці ад нягоднай.
      Як баронім, як баронім!
 
Не журбуйце ж, тата, маці!
Буду вас яшчэ вітаці,
Як з вайны здароў вярнуся
І вам нізка пакланюся...
      Не журбуйце, не журбуйце!
 
А як згіну, то зязюля
Прыляціць да вас адтуля
I ля вокнаў, ля хаціны
Закукуе, што я згінуў.
      Закукуе, закукуе!
 
1919
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.