РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Гэй, у лесе, пры даліне...
Песьня на ваяцкі лад
Гэй, у лесе, пры даліне,
У нас сталася бяда.
      Гэй, гэй, у лесе, лесе
      У нас сталася бяда.
 
К нам там выйшла на сустрэчу
Дзяўчынанька малада.
      Гэй, гэй, выйшла на сустрэчу
      Дзяўчынанька малада.
 
А мы, хлопцы, ўсе не зломкі,
Спадабалі ўсе яе.
      Гэй, гэй, хлопцы, хлопцы,
      Спадабалі ўсе яе.
 
Кожны лезе па-жаўнерску
Прытуліці да сябе.
      Гэй, гэй, лезе, лезе
      Прытуліці да сябе.
 
Чуць ня сталі нашы хлопцы
За дзяўчыну біцца там.
      Гэй, гэй, сталі, сталі
      За дзяўчыну біцца там.
 
Аж тут кажа камандзір наш
Кінуць жэрабя ўсім нам.
      Гэй, гэй, кажа, кажа
      Кінуць жэрабя ўсім нам.
 
Хто лёс будзе мець шчасьлівы,
Будзе мець дзяўчыну той.
      Гэй, гэй, будзе, будзе,
      Будзе мець дзяўчыну той.
 
А так біцца за спадніцу
Не гадзіцца, дружа мой.
      Гэй, гэй, біцца, біцца
      Не гадзіцца, дружа мой.
 
Вось мы лёсы пацягнулі.
Ах, каб цёмны на іх вір!
      Гэй, гэй, лёсы, лёсы,
      Ах, каб цемны на іх вір.
 
Самі, братцы, пасудзіце:
Выйграў дзела камандзір.
      Гэй, гэй, братцы, братцы,
      Выйграў дзела камандзір.
 
1920
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.