Мая родная, любая, кволая... Іншых слоў для цябе ня маю. І цяпер між вагнём і полымем доля цела тваё трымае. І ты плачаш сьлязьмі гарачымі, сьлёзы буйныя, як брусьніцы, ды крывёю – здалёку бачу я – абмываеш муры вязьніцы. Ці таму, што пяшчотнай, шчыраю і гасьціннай такой была ты, на журботным узьлёце выраю прыкунежылі сэрца краты? Расказалі мне хмаркі лёгкія (падружыліся думкі зь імі), што упалі на сьцежкі вогкія майго шляху сьлязьмі тваімі. Знаю: раны тугой ня выгаю, большым болем спаўюцца грудзі. Над сьвятою начамі кнігаю за цябе я маліцца буду. Ня журыся! Як месяц выпяты абдымае чужыя сьцягі, – тройчы сьлёз сваіх горкіх выпі ты, каб ня ўпасьці пласьмя ад смагі.
1933-1934
|
|