 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
450 С. А-ку
Пачаў ды хутка змоўк. І сэрцу прыкра гэтак. Палескіх песьняў шоўк – пялёсткі першых кветак – крывёю тлум затоўк, і песьня не дапета... На папялішчы руж расьце чырвоны вехаць... Адважся і паруш, крані знарок ці нехаць: зірне пярэсты вуж – ні думак і ні сьмеху... Куды пайсьці? І як ушчунуць гора роскат? Сьцігуе сьлед хіжак на могільніку костак... Халодны бляск нажа сьвіціцца ў зрадзе лёстак... Зіхцяць «Смарагды кроз» на сьцежках долі карнай. І сум бэнгальскіх рос над вуліцай Гарбарнай п’е чару горкіх сьлёз із поўсьці ночы хмарнай...
1937
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|