 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Над сьлядамі шляхоў аджытых
|
Рассыпайся драбнюткім макам, ды ня высячэш з муру сьлязы ты... Золак кроплямі золата плакаў над сьлядамі шляхоў аджытых. І як сонца вільготнае потым усьміхнулася раніцы млява, акрапіўся халодным потам неба сьцежак пясок смуглявы. Пасінелі іскрыстыя росы у валозе ад церпкай смагі, нібы поглядам кінуў косым невядомы дагэтуль магік ды спыніўся на пляцы места, як рамізьнік шыракаскулы, каб ніякіх ад бацькі вестак не пачулі сіроты вулак. Завіваўся гарачы накіп на журботным палёў паркалі... Золак кроплямі золата плакаў, а мы вёсны дзядоў гукалі.
1943
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|