 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У новы край, далёкі і нязнаны, з пакункам дум – тугой набраклых мар – нясу гадоў ліхіх пякельны дар – скамененую горам немач раны. Няўцешныя пэйзажы і экраны – змардованы зямлі пакутны твар. На тло крыжоў – глыбокі сьлед ахвяр – мятуць віхры жарствы пясок каляны. Губляецца ружовы небасхіл, і пляміцца нябёс блакітны полаг. У зьвівах хмар, над сумнішчам магіл, калышацца агнёў трывожны сполах... Нялёгкі шлях ізь пекла па касьці, а мне-ж ісьці... Далёка ’шчэ ісьці...
1947
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|