РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Вярцінскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зноў ня сумеў стрымаць свой гпеў,
на сына свайго пакрычаў, нашумеў,
натупаў нагой, натрос гапавой...
                                                        Ой, ой!
Што гэта – нэрвы сваволяць ці
нельга бяз крыку ў гэтым жыцьці?
Бяз сварак і злосьці, без таго,
каб не крычаць на сына свайго?
I вось хаджу з пакоя ў пакой
ды масажую лоб рукой:
«На каго абрушыў злосьць?
На сваю кроў і сваю косьць.
На вобраз свой, падабенства сваё
скіраваў гневу вастрыё.
На каго накрылаў? На каго?
На насьледніка свайго,
на плён любоўных сваіх турбот.
Ён будзе заўтра працягваць твой род,
ён будзе заўтра бязьсьмерцем тваім,
а ты так зь ім...»
У задуменьні сумным стаю:
«Пакрыўдзіў радасьць і гордасьць сваю?
Як жа ты радуешся тады?
Як радасьць другіх падзяляеш ты?
Ня ўмееш цаніць сваё дзіця –
ня ўмееш цаніць і радасьць жыцьця...»
Той жа думкі зіг-заг – заг-зіг:
«Як жа ты будзеш любіць другіх,
калі ня ўмоеш сына любіць,
ня ўмееш сыну ўступіць?
Ня ўмееш любіць сваё дзіця –
другім ты – ня прыклад і не судзьдзя...»
Можа б, ты мне, пэдагог, памог?
Ці ты ўсё думаеш, пэдагог,
што трэба выхоўваць толькі малых,
малых, а не сябе саміх?
А можа, наадварот якраз –
нам трэба пачаць выхаваньне з нас?..
Мераю крокамі пакой,
роздум прыводзіць супакой.
 
1969
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.