РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Вярцінскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Іx апошняя воля

«Жывіце дружна» – гэтыя словы
часта сустракаюцца ў апошніх
пісьмах М. Сурначова, якія паэт
пісаў сваім родным незадоўга да
таго, як загінуў у 1944 годзе пад
Бэрлінам.

 

«У апошні час пішу вам... Калі я
быў да каго несправядлівы, да-
руйце мне. Дарагія, беражыце
сябе, не крыўдзіце адзін друго-
га...» – пісаў дерад сьмерцю з фа-
шысцкай турмы гомельскі пад-
польшчык Ц. Барадзін.

 
Вось наша воля апошняя,
наш запаветны наказ...
Мір – гэта самае большае,
чаго б мы хацелі ад вас.
 
Мы лад ваш зямны спакойны
сьніць будзем у вечным сьне.
Былі сусьветныя войны,
сусьветнага міру – не.
 
Варожасьць – самае горшае
у сьвеце людскім пачуцьцё.
Дружыце! – I будзе прыгожае,
харошае ваша жыцьцё.
 
Вы паўшымі даражыце.
Ды першая ўвага – жывым.
Адзін аднаго беражыце,
дружыце адзін з адным.
 
Вы нам не шкадуйце сумотных,
журботных пачуцьцяў сваіх.
Ды лепшая памяць аб мёртвых –
ваша любоў да жывых.
 
1974
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.