РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Вярцінскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я жыў высока на гары.
Было высокім неба поўдня.
Была высокай ноччу поўня.
Высокім быў – як сьвет, стары –
сьпеў петушыны на зары.
I быў высокім горны вецер...
I сьнілася мне на дасьвецьці,
што я ўзьлятаю, нібы пух.
Вучыўся зноў лятаць мой дух.
Зноў чуў я покліч вышыні,
прасторы кліч...
                          I, як над дахамі,
лятаў над крыўдамі і страхамі,
над дробязямі мітусьні.
Было высокім сонца поўдня.
Было ў пакоі зьзяньне промня.
I бачыў у яго сьвятле
я Вашы пісьмы на стале...
Лятаў мой дух, як птах вясеньні,
быў вольны,
                      радасны,
                                      жывы.
I ў гэтым сьветлым узьнясеньні
былі са мною побач Вы.
 
1973
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.