Любіш санэтныя формы і формы бяссонных – Котка, натхнёная дахамі і Мадыльяні... Колькі мы жыцьцяў з табой прапілі, прагулялі, Перш чым сустрэцца ў далёкім шматколерным сёньня? Лапкаю здрапваеш зоркі зь пякучага неба. Бог нам ня выдаў чамусьці ні гонар, ні сорам... Хай жа ясьнее душы несьмяротная форма, Ноч аздабляючы вершам, кагорам і хлебам!
|
|