 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я ня ўмею даваць найменьні, выключэньне – любоў і боль. Так лілейнае агаленьне апраменьвае Мірабо. Сьцісну словы ў камяк сталёвы, досыць мовы – кіно нямко! Толькі музыка вольных блюзаў лезе вуснамі ў мой спакой... Там за рысай стыхійных місій мяккім лісьцем павіс Парыж, там успыхнеш птушынай вышшу і суцішана дагарыш.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|