РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Цёмна неба начное, –
Ноч даўно пераважыла дзень.
Ад сьвячы у пакоі
Ўжо бясшумна хістаецца плямамі цень.
 
Ты дасюль не заснула, –
Напружона у ложку ляжыш,
Быццам сквапна і чула
Узіраешся ў гэтую цёмную ціш.
 
Вось няпэўна і глуха,
Ледзь раскрыўшы румяны свой рот,
Мне шапнула: «Паслухай», –
I кіўнула, зардзеўшыся, ўніз на жывот.
 
О, як дрогнула сэрца!
Я паняў. Я каленямі стаў
Прад табой на каберцы
I да гібкага чэрава шчыльна прыпаў.
 
А яно ўжо дрыжала
У глыбі затаёным жыцьцём, –
I Душа празіяла
Незгасімым ніколі сьвяшчэнным агнём.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.