РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Да вагітнай
Ціха ідзеш ты, у нэтрах дзіцёнка хадою калышаш,
Цёмнай і цёплай яму служыш калыскай цяпер.
*
Дзіцё, што ў коласе зярно,
Пад сэрцам у цябе ўсё сьпее,
I сэрца цёмнае сьвятлее,
I шчырым робіцца яно.
 
Ужо нічога ў ім няма,
Адно ёсьць – рупнае каханьне,
Салодка-соннае бажаньне,
Салодка-сонная дума.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.