Пасьля радзін ты ўсё штодня марнееш: Асунулася цела, зблякла твар, Засьмяглі і растрэскаліся губы; На іх парой няпэўна прабяжыць Пасьмех – і зьнікне, жалкі і пужлівы; Як сьцені, сіняватыя кругі Навокала вачэй ляглі, а вочы Як быццам просяць зьлітавацца ўсіх. Так крохкая, пушыстая багатка Пад ветрам аблятае, каб магло Яе насеньне узрасьці і кветнуць, I толькі кволае сьцябло пасьля Гаворыць аб жыцьці, дзіцям адданым.
|
|