РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Белы крыж, пліта, пад ёй – магіла;
Мілым кветам рожа зацьвіла.
Тут калісьці ты, мой друг, спачыла, –
Спарадзіла ў муках і лягла.
 
Ўсё мінулася – і боль, і гора, –
Ўсё кудысь далёка адышло;
Але строгі надпіс: «Disce mori»1
Нагадае, што з табой было.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.