РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З П. Верлена
*  *  *
Глянь: месяц бледны
Ў лясу гарыць,
I сьпеў пабедны
3 галін ляціць,
Ўвесь поўны сілы.

О, друг мой мілы!

Сьвет спачывае.
Як шкло – ставок;
Ён адбівае
Калін гурток
I явар стары.

Снуй, сэрца, мары!

Спакой глыбокі
Зьлятае к нам
3ь нябёс далёкіх,
I зьзяе там
Блеск золку ясны.

О, момант красны!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.