РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З П. Верлена
*  *  *
Покуль, зорка, ўранці твой
Бледны блеск яшчэ зіяе.
          (Між травой
          Перапёлак цьма сьпявае).

Абярніся, глянь ка мне
Ў вочы, поўныя каханьня,
          (К небу мкне
          Стая жаваранкаў зраньня).

Кінь пагляд, што ледзь відаць.
Бо нябёсы зьзяюць сіне,
          (Шум чуваць,
          Гул вясёлы у даліне)!

I каханьня думкі ў даль
Унясі на сьветле шпарка,
          (Быццам сталь,
          Траў paca блішчае ярка).

К мілай, што салодка сьніць,
Іх прымчы цераз аконца...
          (Трэ сьпяшыць,
          Бо вось-вось зазьзяе сонца)!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.