РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З П. Верлена
*  *  *
Трэск дроў; газьніцы блеск няяркі; за сталом
Задумчыва сяджу з рукою пад віском;
Ў вачах каханай зьнік пагляд мой; ціша хаты;
Пара закрытых кніг, дымяшчайся гарбаты!
Прыемна думаць мне, што дню ізноў канец;
Салодка стомлены, чакаю я вянец,
Гарачы шлюбны мрок, шалёнасьць першай ночы...
I гэта ўсё ісьці з душы маёй ня хоча,
Хоць час жаданы ў даль нясе чарга прыгод
Празь лютых месяцаў i скучных тыдняў ход.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.