РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
3 «Слова о полку Игореве»
Песьня пра князя Ізяслава Полацкага
Ізяслаў-князь, сын Васількоў,
Даўнымі часамі
Аб літоўскія шаломы
Пазваніў мячамі:
Адняў славу ён у сваго
Дзеда, у Ўсяслава,
I улёгся нерухома
На траве крывавай
Пад чырвонымі сваімі
Роднымі шчытамі,
Увесь ісьсечаны, ізьбіты
Ворагаў мячамі.
Усхапіў ён тую славу
I прад сьмерцю кажа:
«Скрыдлы птах тваю дружыну
Прыадзелі, княжа,
I зьвяры кроў палізалі...»
У баі крывавым
Не было ні Ўсевалода,
Ані Брачыслава.
Ураніў самотна зь цела
Ён душу ўдалую
Цераз пацерку на шыі,
Цераз залатую.
Засмуцілася вясёласьць,
Песьні замаўкаюць,
I жалобна, сумна трубы
У Гародні граюць.
 
[1910–1913]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.