РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Санэт
Замёрзла ноччу шпаркая крыніца;
Твая пара, зімовая нуда!
Цяпер няма ўжо руху ні сьляда,
I нават зьверху слоем сьнег лажыцца.
Ды ўсё дармо, бо там, пад ім, струіцца
Магутная, жывучая вада.
Чакай! Яе йшчэ прыдзе чарада!
Здалее хваляў хор на вольны сьвет прабіцца.
 
Прыклаў я гэты сымбаль да сябе,
Схіліўшыся ў надсільнай барацьбе,
I разгадаў прыроды роднай словы.
Як – прамаўчу, бо кожны з вас – паэт.
Расьсейце ж самі лёгкі змрок прамовы,
Сваей душы туды пральліце сьвет!
 
[1912]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.