РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У мясьцечку Церасьцечку не званы гудзяць,
He званы гудзяць – навіну чуваць,
Што знайшлі сёньня Янку-стральца
У зялёненькім ельнічку,
Каля белага каменю,
Ha цёмным імху, між брусьніцаю.
Галава яго прабітая,
Ўся крывёю залітая.
Гэй, сасонка над ім шуміць,
Прамаўляе, выгаварывае:
«He ўдаваўся бы ты, Яне, за куніцамі,
Яшчэ болей – за тымі маладзіцамі».
 
[1915]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.